convert_dict.exe
крыху паставіла ў тупік. Справа ў тым, што гэтай праграмы нідзе няма. Можна адшукаць шматлікія згадкі пра яе ў логах buildbot’а, нейкія левыя адсылкі да гэтай назвы ў іншых месцах, нават паведамленьне пра ўключэньне яе ў білд, але рэальна яе нідзе няма. «Вось ідыятызм,» — падумаў я. «Значыць будзем зьбіраць хром з сорцаў,» — адказала сэрца. «Значыць будзем,» — згадзіўся я.Ну што, інструкцыя ёсьць — пагналі. Каб пасьпяхова сабраць хром нам спатрэбяцца Windows XP SP2 or later — 1 штука, Microsoft Visual Studio 2005 Pro — 1 штука, SP1 да яе — 1 штука. Пара хотфіксаў, Windows SDK 6.1 і svn-кліент. На самі сорцы яшчэ забыўся. Ня так і шмат. Паехалі. Пакуль грузіліся сорцы (460 Мб), я шукаў Visual Studio. 2005 не знайшоў, затое знайшлася 2008. Варта будзе зазначыць, што спачатку хацеў выкалупаць гэты
convert_dict.exe
з сорцаў і сабраць яго асобна, але вар’яцкія залежнасьці не далі прабрацца па старым верасьнёўскім архіве глыбей за трэці ўзровень. Таму гэты варыянт сам сабою і адваліўся.На 80% загрузкі архіву з сорцамі аказалася, што іх ужо вынесьлі з сэрвэра. Гэта проста фэерычна. Чувакі гадамі захоўваюць гігабайты гаўна ў маёй пошце, а архіў з сорцамі ня можа паляжаць і тыдня. Прыйшлося грузіць апошні архіў з сорцамі наноў, толькі больш інтэнсіўна, каб пасьпець да таго, каб яго зноў выдаляць з сэрвэра. Пасьля распакоўкі з svn’у ўсе абнавілася пасьпяхова, заставалася зусім нічаво — загрузіць і ўсталяваць апошні SDK. Кантрольны замер памеру тэчкі з сорцамі паказвае 1,55 Гб.
І тут пачалося самае цікавае. Больш фэерычнага гаўна ад Майкрасофту я ня бачыў. Калі раней усё ставілася і працавала адносна без праблемаў, то пра SDK 6.1 я раскажу падрабязьней. На афіцыйным сайце ляжыць онлайн-усталёўшчык, які прасунута і зручна можна выцягнуць з нэту толькі патрэбныя кампанэнты, каб хутка і прыемна. Але было б прасунута і зручна, калі б гэта атрымалася. А насамрэч выходзіць усё так. Выкідаю дакумэнтацыю і сэмплы, пакідаю хэдэры, цісну на далей, усталёўшчык кажа, што трэба загрузіць 50 мэгабайт, я кажу крута грузі, ён выгружае 40 і вылятае па таймаўце. І ніякіх рэтраяў, увогуле нуль, ноль і зэро. Дзьве опцыі на выбар: запусьціць усталёўшчык яшчэ раз альбо загрузіць DVD-вобраз. Другі і трэці разы паўтараецца тая ж трасца. Давялося грузіць DVD-вобраз. Толькі ён займае 1,3 Гб замест 50 Мб, якія мне былі патрэбныя. Ну ці не підарасы?
Было б крута, калі на гэтым фэерыя скончылася, але кабжаж. Усталёўваю SDK, запускаю канфігуратар вэрсіяў, а ён вылятае па памылцы. На палове пераўсталёўкі я дайшоў у гуглоўскім мануале да радка «If this program crashes, try running it from the command line with: windowssdkver -version:v6.1 -legacy» і пачасаўшы рэпу прыняўся адкотваць усё назад. Але прыкол быў у тым, што кансольная вэрсія таксама выкідала эксэпшан. Я ўжо было падумаў, што фініта, але выявілася, што існуе трэці сакрэтны спосаб сканфігураваць асяродзьдзі. Ён і быў пасьпяхова заюзаны.
2008-ая студыя ўбачыўшы сорцы ад 2005 жвава прапанавала сканвэртаваць іх у свой фармат, і я ад безвыходнасьці і з ўсьведамленьнем таго, што хрэн мне пашанцуе яшчэ калі цывільна абнавіцца праз svn, пагадзіўся. Астатняе аказалася справай тэхнікі, і ололо праз паўтары гадзіны білду (зноў схлусілі, абяцалі ад 25 хвілінаў да гадзіны) я атрымліваю запаветны радок
========== Build: 152 succeeded, 0 failed, 0 up-to-date, 1 skipped ==========
файл
chrome.exe
ў тэчцы Debug і яшчэ вагон іншага барахла, якое ня вельмі і патрэбна, але на якое будзе цікава паглядзець. Сабраны дэбужны білд аказаўся як ні дзіва цалкам працоўным і пакуль нават яшчэ ні разу ня вываліўся. Мераем вэрсію — 2.0.159.0 (8609). Мераем тэчку з сорцамі — 9 Гб. Пайду пасплю хоць крыху, заўтра будзе цяжкі дзень.