грын

O(n log(n))

650 тысячаў беларускіх рублёў каштуюць «Альгарытмы» Кормэна, Лейзэрстана, Рывэста і Штайна ў менскай Цэнтральнай кнігарні.

Як нерэальна яе было набыць студэнту раней, гэтаксама нерэальна і цяпер. А пасьля ўнівэра яна табе ўжо нафіг непатрэбная.
грын

Нойшванштайн

Нойшванштайн
Кароль Баварыі Людвіг II быў не як усе. Замест таго, каб ваяваць, ён будаваў замкі. У траўні 1866-ага ён быў вымушаны падпісаць загад аб мабілізацыі баварскага войска на вайну супраць Прусіі, пасьля чаго перадаў вайсковую палітыку ў рукі сваіх міністраў і зьехаў у Швайцарыю на сустрэчу з Рыхардам Вагнэрам.

Замак Нойшванштайн таксама быў не як усе. Яго гісторыя пачынаецца з таго, што кароль Людвіг II напрыканцы 1860-х гадоў загадаў падарваць скалу і на яе месцы пабудаваць замак, а скончваецца тым, што Людвіга абвесьцілі невылечна псыхічнахворым, пазбавілі дзеяздольнасьці і адвезьлі ў замак Бэрг, дзе ён памёр на наступны дзень пры нявысьветленых абставінах. А ня дурань жа быў у такіх маляўнічых месцах замкі будаваць.
Collapse )
грын

шкло

вось любяць у грамадзкім транспарце павесіць малаток, падпісаць, што гэта малаток, каб разьбіць шкло, што відавочна, і больш нічога не падпісаць. і вось чытаеш і думаеш, як жа яно ўсё загадкава, бо момант, калі трэба разьбіць шкло, лічы, адзін з самых адказных момантаў твайго жыцьця, да якога трэба быць маральна і фізычна гатовым, а пра яго нідзе не напісана, пра яго не распавядаюць у школах і на лекцыях па асновах бясьпекі жыцьцядзейнасьці. таму лічы, што трэба табе браць лёс аўтобуса ў свае рукі і самому прымаць рашэньне, як жа карыстацца гэтым малатком для выбіваньня шкла. а інструкцыя пад малатком разьлічаная, пэўна, для тых, хто кожны дзень ім шкло выбівае, бо адкуль табе ведаць, як моцна гэтым малатком у гэтае шкло біць. дасі мала — спозьнішся, зашмат — дык рука застанецца ў вакне і ня выцягнеш яе адтуль. альбо ці трэба біць па цэнтры шкла, ці можа не зусім па цэнтры, ці можа ля кута, бліжэйшага да месца, дзе вісіць малаток. і сам малаток, дарэчы, незвычайнай формы, нідзе такіх ня бачыў, можа ў яго іншыя фізычныя ўласьцівасьці, калі параўноўваць з звычайным малатком, можа сілу да яго пад іншым вуглом прыкладаць трэба. і што самае галоўнае — не зразумела, чаго чакаць ад гэтага шкла: выгнецца яно там і павісьне вонкі, рассыплецца на дробныя кавалкі, якія зваляцца долу, ці проста расколецца, пасьля чаго зноў незразумела, як яго далей калоць гэтае шкло. і ў цябе ж літаральна толькі адна спроба ўзяць гэты малаток і бразнуць па гэтым шкле, а там будзь яно што будзе, але немагчымасьць асэнсаваньня наступстваў забівае кволы спадзеў на добры фінал.

і так сядзеш пад вакно, падумаеш пра нявызначанасьць і непрадказальнасьць, і згарыш у гэтым аўтобусе як той мядзьведзь.
грын

мэта

Polska2
4 гадзіны на мяжы, 20 хвілін на сьняданак на запраўцы і неба, зацягнутае хмарамі.

Мэта — дабрацца на Мюнхэна.