zedlik ([info]zedlik) wrote,

потс маркоты і адчаю

Думка пра тое, як прычапіць слоўнік да Хрома старанна выпілоўвала мне мозаг тры дні і тры ночы. Урэшце розум перамог і я палез разьбірацца, як гэта зрабіць. Тое, што гугал на аснове hunspell’а прыдумаў чарговы свой фармат разам з локшынай пра хутчэйшую загрузку і іншую лухту, не магло не засмучаць чарговым несумяшчальным фарматам, але вось выяўленьне факту таго, што для перапрацоўкі звычайнага слоўніка ў адмысловы фармат bdic патрэбная магічная праграма convert_dict.exe крыху паставіла ў тупік. Справа ў тым, што гэтай праграмы нідзе няма. Можна адшукаць шматлікія згадкі пра яе ў логах buildbot’а, нейкія левыя адсылкі да гэтай назвы ў іншых месцах, нават паведамленьне пра ўключэньне яе ў білд, але рэальна яе нідзе няма. «Вось ідыятызм,» — падумаў я. «Значыць будзем зьбіраць хром з сорцаў,» — адказала сэрца. «Значыць будзем,» — згадзіўся я.

Ну што, інструкцыя ёсьць — пагналі. Каб пасьпяхова сабраць хром нам спатрэбяцца Windows XP SP2 or later — 1 штука, Microsoft Visual Studio 2005 Pro — 1 штука, SP1 да яе — 1 штука. Пара хотфіксаў, Windows SDK 6.1 і svn-кліент. На самі сорцы яшчэ забыўся. Ня так і шмат. Паехалі. Пакуль грузіліся сорцы (460 Мб), я шукаў Visual Studio. 2005 не знайшоў, затое знайшлася 2008. Варта будзе зазначыць, што спачатку хацеў выкалупаць гэты convert_dict.exe з сорцаў і сабраць яго асобна, але вар’яцкія залежнасьці не далі прабрацца па старым верасьнёўскім архіве глыбей за трэці ўзровень. Таму гэты варыянт сам сабою і адваліўся.

На 80% загрузкі архіву з сорцамі аказалася, што іх ужо вынесьлі з сэрвэра. Гэта проста фэерычна. Чувакі гадамі захоўваюць гігабайты гаўна ў маёй пошце, а архіў з сорцамі ня можа паляжаць і тыдня. Прыйшлося грузіць апошні архіў з сорцамі наноў, толькі больш інтэнсіўна, каб пасьпець да таго, каб яго зноў выдаляць з сэрвэра. Пасьля распакоўкі з svn’у ўсе абнавілася пасьпяхова, заставалася зусім нічаво — загрузіць і ўсталяваць апошні SDK. Кантрольны замер памеру тэчкі з сорцамі паказвае 1,55 Гб.

І тут пачалося самае цікавае. Больш фэерычнага гаўна ад Майкрасофту я ня бачыў. Калі раней усё ставілася і працавала адносна без праблемаў, то пра SDK 6.1 я раскажу падрабязьней. На афіцыйным сайце ляжыць онлайн-усталёўшчык, які прасунута і зручна можна выцягнуць з нэту толькі патрэбныя кампанэнты, каб хутка і прыемна. Але было б прасунута і зручна, калі б гэта атрымалася. А насамрэч выходзіць усё так. Выкідаю дакумэнтацыю і сэмплы, пакідаю хэдэры, цісну на далей, усталёўшчык кажа, што трэба загрузіць 50 мэгабайт, я кажу крута грузі, ён выгружае 40 і вылятае па таймаўце. І ніякіх рэтраяў, увогуле нуль, ноль і зэро. Дзьве опцыі на выбар: запусьціць усталёўшчык яшчэ раз альбо загрузіць DVD-вобраз. Другі і трэці разы паўтараецца тая ж трасца. Давялося грузіць DVD-вобраз. Толькі ён займае 1,3 Гб замест 50 Мб, якія мне былі патрэбныя. Ну ці не підарасы?

Было б крута, калі на гэтым фэерыя скончылася, але кабжаж. Усталёўваю SDK, запускаю канфігуратар вэрсіяў, а ён вылятае па памылцы. На палове пераўсталёўкі я дайшоў у гуглоўскім мануале да радка «If this program crashes, try running it from the command line with: windowssdkver -version:v6.1 -legacy» і пачасаўшы рэпу прыняўся адкотваць усё назад. Але прыкол быў у тым, што кансольная вэрсія таксама выкідала эксэпшан. Я ўжо было падумаў, што фініта, але выявілася, што існуе трэці сакрэтны спосаб сканфігураваць асяродзьдзі. Ён і быў пасьпяхова заюзаны.

2008-ая студыя ўбачыўшы сорцы ад 2005 жвава прапанавала сканвэртаваць іх у свой фармат, і я ад безвыходнасьці і з ўсьведамленьнем таго, што хрэн мне пашанцуе яшчэ калі цывільна абнавіцца праз svn, пагадзіўся. Астатняе аказалася справай тэхнікі, і ололо праз паўтары гадзіны білду (зноў схлусілі, абяцалі ад 25 хвілінаў да гадзіны) я атрымліваю запаветны радок

========== Build: 152 succeeded, 0 failed, 0 up-to-date, 1 skipped ==========

файл chrome.exe ў тэчцы Debug і яшчэ вагон іншага барахла, якое ня вельмі і патрэбна, але на якое будзе цікава паглядзець. Сабраны дэбужны білд аказаўся як ні дзіва цалкам працоўным і пакуль нават яшчэ ні разу ня вываліўся. Мераем вэрсію — 2.0.159.0 (8609). Мераем тэчку з сорцамі — 9 Гб. Пайду пасплю хоць крыху, заўтра будзе цяжкі дзень.

  • Post a new comment

    Error

    Your IP address will be recorded 

  • 16 comments

[info]paulyuk

January 27 2009, 06:17:08 UTC 3 years ago

віншую!

[info]zedlik

January 27 2009, 10:50:32 UTC 3 years ago

дзякуй, але было б з чым :)
нешта мяне на лытдыбры пацягнула... :)

[info]wintboltoff

January 27 2009, 07:04:35 UTC 3 years ago

Крызіс. :)

[info]zedlik

January 27 2009, 10:50:40 UTC 3 years ago

:)

[info]slaver_be

January 27 2009, 10:22:11 UTC 3 years ago

Фрык! :)

[info]zedlik

January 27 2009, 10:51:09 UTC 3 years ago

ты не разумееш!!! яно таго вартае!
:)

[info]skepsys

January 27 2009, 22:36:20 UTC 3 years ago

+1 :)

[info]zedlik

January 27 2009, 23:17:07 UTC 3 years ago

вы ўсе нічога не разумееце!!!

:D

[info]mirritil

January 27 2009, 11:50:22 UTC 3 years ago

віншую :). супэр.

[info]zedlik

January 27 2009, 14:01:16 UTC 3 years ago

мэта пакуль яшчэ не дасягнутая :)
дзякуй :)

[info]galexer

January 27 2009, 21:35:55 UTC 3 years ago

Паўтары гадзіны білдавання? А я лаюся на свой праект на працы, які тры хвіліны білдуецца...

[info]zedlik

January 27 2009, 21:48:32 UTC 3 years ago

Ну амаль што. Гадзіна 29 хвілінаў. Адмыслова засякаў
Самае дзіўнае, што з сваім ня самым апошнім процам я разьлічваў патрапіць у ніжнюю мяжу пазначанага ў інструкцыі дыяпазону. Падумаеш, усяго на гадзіну памыліўся :)

[info]the_graywolf

January 30 2009, 17:25:03 UTC 3 years ago

О! Я тоже сегодня решил прикрутить к Хрому украинскую орфографию. Как раз сейчас стягиваю его исходники, чтоб собрать convert_dict.exe, которого нигде нет :( Тоже сперва хотел сам проект только забрать, а потом утонул в зависимостях. Может выложишь где-нибудь собранный convert_dict (думаю многие будут благодарны и я особенно) или хотя бы выслать его мне на мыло (graywolfs_at_gmail.com)? А то я ужасаюсь сколько еще геморроя меня ждет если сам начну сборку.

P.S. Сорри, что пишу не на белорусском - к сожалению, не знаю его :((( Хотя то, что написано понимаю. Кстати, красиво процесс описал - мну читал с улыбкой на лице :)

[info]zedlik

January 31 2009, 17:26:27 UTC 3 years ago

Так, натуральна. Выклаў на test.zedlik.com/convert_dict.zip, бо адпраўляць exe-шнікі праз гуглоўскую пошту, гэта толькі дадатковага гемарою сабе нажываць.

Для беларускай мовы пакуль нейкія касякі — вырыянты аўтазамены нармальна не знаходзяцца, хаця паспрабаваў зрабіць для ўкраінскай — і адразу ўсё выдатна падчапілася. Магчыма, для беларускай слоўнік крыху крываваты, трэба яшчэ паглядзець, але для ўкраінскай шанцы на станоўчы вынік вельмі добрыя. Посьпехаў! ;)

[info]the_graywolf

January 31 2009, 17:34:48 UTC 3 years ago

Вялікі дзякуй!!!

И удачи с нормальным прикручиванием белорусского словаря! ;)

[info]zedlik

January 31 2009, 17:37:09 UTC 3 years ago

Дзякуй! :)
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…