zedlik ([info]zedlik) wrote,
@ 2005-08-14 14:48:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
эстафэта
Зь лёгкай падачы [info]zolakа:
My pačynajem novy biełaruski internet-prajekt – “Vizija Biełarusi”. Lubyja pieraŭtvareńni treba pačynać tolki kankretna viedajučy, što my chočam mieć u vyniku, majučy bačańnie – viziju kančatkovaha stanu. Kali my chočam, kab Biełaruś źmianiłasia, my pavinny viedać žadanuju nami vynikovuju karcinu. Tamu prapanujem biełaruskaj internet-supolnaści dałučycca da pracesu farmavańnia hramadzkaha bačańnia inšaje, lepšaje Biełarusi – da jakoj my budziem imknucca i jakuju my budziem razam budavać, i ŭziać udzieł u našym apytańni.

U svaim dziońniku ŭ niekalkich asnoŭnych tezach apišy Biełaruś takoj, jakoj ty b chacieŭ jaje bačyć, razam z hetym ustupnym słovam – i pieradaj estafetu dalej!

Ідэальная Беларусь.

Беларусь — аўтакратычная манархія. Галава дзяржавы — шэйх. Ён жа прэм'ер-міністар, канцлер і галоўнакамандуючы. Прызначаецца толькі першы раз. Далей улада перадаецца ў спадчыну.

Расея — усходняя калёнія. Беларусь кантралюе экспарт газу і нафты. Апроч гэтага, Беларусь зьяўляецца краінай-старшынёй стваранага вакол сябе Незалежнага Зьвязу Краінаў Бліжняга Ўсходу (НЗКБУ) і кантралюе сусьветныя кошты на нафту і нафтапрадукты.

Эканоміка будуецца на экспарце нафты і газу ва ўсе краіны сьвету па коштах, вызначаных шэйхам, як краіна, якая валодае 80% нафты плянэты. Наладжаныя шырокія дасьледваньні і вытворчасьць ядравай зброі, а таксама зброі масавага зьнішчэньня. Лепшыя вучоныя сьвету выкупленыя і займаюцца распрацоўкамі, спосабамі вытворчасьці і выкарыстаньня зброевага плютонію і сынтэзу дэўтэрыю, як асноўнай пэрспэктыўнай крыніцы энэргіі пасьля сканчэньня нафты.

Зьнешнія дзяржаўныя межы і паветраная прастора пільна кантралюецца варыянтамі найноўшых распрацовак штучнага розуму. Пралёт спадарожнікаў іншых краінаў над тэрыторыяй Беларусі строга забаронены. Бязвізавае і бесьперашкоднае перамяшчэньне грамадзянаў краін-удзельнікаў НЗКБУ ў межах НЗКБУ.

У гарадах пасьля 21:00, а за па-за межамі гарадоў пасьля 22:00 і да 7:00 дзейнічае камэнданцкая гадзіна. Зьяўленьне на вуліцы ў гэты час без пасьведчаньня супрацоўніка органу паліцыі і кантролю забароненае.

Беларускае войска ўваходзіць у кааліцыю войскаў НЗКБУ і налічвае 7·106 адзінак інтэлектуальных робатаў, распрацоўкай якіх займаецца ваенны завод за Ўралам. Створаныя падземныя бункеры па ўсёй краіне на выпадак сусьветнай ядравай вайны.

Дзяржаўны сьцяг — зялёна-чырвона-зялёны. Першая дзяржаўная мова — арабская. Чацьвертая дзярдаўная мова — беларуская. Выкарыстаньне другой і трэцяй, а таксама любых іншых моваў забароненае.

Папуляцыя насельніцтва ствараеца толькі з крыніцаў дзяржаўнага генафонду. Сьмертнае пакараньне за спробу нараджэньня чалавека натуралным шляхам. Абавязковае папаўненьне базы генафонду краіны рэпрадуктыўнымі дадзенымі любога здаровага чалавека, пасьля чаго ён праходзіць працэдуру прымусловай стэрылізацыі. Прадстаўнікі нацыі з заўважанымі адхіленьнямі ад межаў нармальнага развіцьця асобы праходзяць працэдуру стэрылізацыі адразу пасьля выяўленьня адхіленьняў.

Працаўладкаваньнем усяго працаздольнага насельніцтва краіны заўмаюцца ваенныя заводы. Распрацоўкай і вытворцасьцю прадуктаў харчаваньня займаецца Інстытут генэтычных дасьледванняў. Патрэбнасьці мозагу ў любой актыўнасьці акрамя работы і адпачынку кансалідуюцца ў актыўную энэргію на КПП заводаў і зьяўляюцца альтэрнатыўнай крыніцай натуральнага паліва.

Усе неакрэсьленыя бакі дзяржаўнага ладу, эканомікі і грамадзкага жыцьця рэглямэнтуюцца сьвяшчэннай адзінапрынятай Канстытуцыяй краіны.

***
Дарагія усеастатніяфрэндыякіяяшчэнявыказаліся! Вельмі хочацца пачуць вашае меркаваньне.

Paviedamcie inšym ab hetaj inicyjatyvie!
Davajcie pačniem sapraŭdy šyrokuju dyskusiju ab tym, jakoj pavinna stać naša kraina!
Vynikam budzie naša ahulnaje bačańnie budučaj Biełarusi – inšaje Biełarusi, lepšaje Biełarusi. Heta budzie naš ahulny hramadzianski manifest tym, chto trymaje ŭładu ci jmkniecca da jaje!




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…