Не магу не напісаць: анімацыйны фільм пра беларускую гісторыю «Будзьма беларусамі» — такі своеасаблівы ўдала вытрыманы сымбіёз «Зянон-хопу» і «Настаўніка Рагойшы».
Upd. Насамрэч пасьля колькіх праглядаў пераканаўся, што сэнс у роліка глыбейшы, чым падаецца адразу. Стыль чытаньня Памідорава крыху прыядаецца пасьля пятага прагляду, але з кожным разам і ў тэксьце, і ў графіцы знаходзіш новыя дэталі, якіх раней не заўважаў. І разам з тым разумееш, наколькі старанна выбіраліся тэмы для эпохаў: у роліку адлюстравыныя ўсе важныя падзеі і праблемы грамадзтва (кшталту «
беларусы ваявалі зь беларусамі»), але разам з тым беларусам не прыпісваюцца і, відаць, наўмысна не закранутыя спрэчныя моманты нацыянальнага гонару іншых нацыяў. Усё выдатна, хіба што тэма з Магілёвам крыху непрапарцыйна зацягнутая. Рэспэкт за ролік і падвойны рэспэкт за аб’ектыўнасьць.
Для тых, хто ня ў курсе:
www.youtube.com/watch?v=oDvx3E2_kOc.